Прадстаўнік

"Хто такі прадстаўнік"?

Па сутнасці, прадстаўнікамі з'яўляюцца тыя, хто дапамагае з распаўсюджваннем Amikumu у сваім асяроддзі. Гэта нашы самыя вялікі прыхільнікі і памочнікі па ўсім свеце.

Чым займаюцца прадстаўнікі?

Усё залежыць ад таго, што яны могуць прапанаваць. Ніжэй прыведзены спіс над чым у асноўным працуюць нашы прадстаўнікі па ўсім свеце, каб папулярызаваць Amikumu.

  1. Публікацыя допісаў у блогах і відэа на YouTube! Узорам могуць быць наступныя відэа: Amikumu: The App Yiddish Speakers have been Waiting for! (Moshe Sherizen) and Auslan: What is Amikumu? (Kiah Morante). У нас ёсць цэлая старонка прысвечаная прэс-рэлізам.

  2. Публікацыя спасылак у профілі Facebook. Нават нязначная публічная падтрымка можа даць вялікі эфект!

  3. Распаўсюджванне ўлёткаў і абмеркаванне Amikumu на лінгвістнычных сустрэчах. Гэта таксама адзін з выдатных спосабаў стварэння і развіцця лакальнага супольніцтва.

  4. Пераклад інтэрфейсу праграмы, а таксама вэб-сайта на вашу родную мову. Нашай мэтай з'яўляецца стаць самай шматмоўнай праграмай у свеце і нам неабходна дапамога, каб зрабіць гэта.

  5. Яны даюць нам важныя рэкамендацыі. Мы разумеем, што мова і культура кожнага народа вельмі спецыфічная. Нам неабходныя парады носьбіта мовы для атрымання найлепшага выніку ў яго асяроддзі.

Што атрымае прадстаўнік ад нас?

Мы можам прапанаваць не так шмат за вашу бясцэнную дапамогу. Між тым, прадстаўнікі атрымліваюць некаторыя цікавыя дадатковыя магчымасці. Адной з такіх дадатковых магчымасцей з'яўляецца атрыманне ўнікальных калекцыйных значкоў. Калі ў вас засталіся пытанні, калі ласка, напішыце нам на help@amikumu.com.