Падтрымайце нас

Дзякуй, што разглядаеце магчымасць падтрымаць Amikumu.

Тут прадстаўленыя 8 нескладаных спосабаў дапамагчы павялічыць наша супольніцтва.

  1. Вы можаце падпісацца на нашы навіны

Кожны месяц мы публікуем навіны з інфармацыяй пра нашы далейшыя планы і поспехі. Мы таксама з удзячнасцю прымаем дапамогу ад іншых удзельнікаў супольніцтва. Вы таксама можаце дапамагчы! Гэта наш спосаб камунікаваць непасрэдна з вамі. Вы можаце зарэгістравацца тут.

  1. Сачыце за намі ў сацыяльных сетках

Мы маем старонкі ў сацыяльных сетках на ўсіх папулярных вэб-сайтах.

  1. Раскажыце сябрам і знаёмым пра нас

Раскажыце пра нашу праграму сябрам і знаёмым у сацыяльных сетках або праз электронную пошту!

Чым больш людзей даведаецца пра Amikumu, тым больш карысці будзе ад яе выкарыстання. Падзяліцеся спасылкай з іншымі на нашу афіцыйную старонку `www.amikumu.com, <https://www.amikumu.com>`_і распавядзіце крыху, чаму яна вам спадабалася.

  1. Дапамажыце з перакладам праграмы і вэб-сайта!

Нашай мэтай з'яўляцца стаць праграмай, якая перакладзена на ўсе мовы свету! Дасягнуць гэтага не так проста таму, нам неабходна ваша дапамога!

Для таго, каб прапанаваць свой варыянт існуючага перакладу або распачаць новы, калі ласка, зарэгіструйцеся ў Amikumu-Weblate (наш асноўны сэрвіс для перакладаў) і выберыце пажаданую мову. Зусім няважна, якім будзе ваш унёсак. Вы можаце перакласці ўсе радкі праграмы або прапанаваць пераклад некалькіх слоў. Усё залежыць ад вас.

  1. Набудзьце статус залатога ўдзельніка!

Статус залатога ўдзельніка дае магчымасць атрымаць дадатковыя перавагі, такія як віртуальная тэлепартацыя і дадатковыя налады прыватнасці. Гэта таксама выдатны спосаб паказаць вашу падтрымку праекту ўсім астатнім і дапамагчы нам матэрыяльна! Вы можаце купіць статус залатога ўдзельніка непасрэдна праз праграму (неўзабаве!).

  1. Купіце нашу нашу фірмовую майку або кубак!

Майка з'яўляецца вельмі простым, але магутным сродкам распаўсюду інфармацыі пра Amikumu. Прапануем зазірнуць у нашу інтэрнэт-краму.

  1. Друкуйце і распаўсюджвайце нашы ўлёткі

Мы падрыхтавалі для вас улёткі для распаўсюду ў школе, інстытуце або на моўных курсах. Яны таксама былі перакладзеныя на іншыя мовы свету, каб вам было больш зручна імі карыстацца. Калі вам патрабуюцца адмысловыя ўлёткі, калі ласка, напішыце нам на электронную пошту help@amikumu.com

  1. Арганізоўвайце сустрэчы!

І апошняе, але не менш важнае. Сустракайце людзей з дапамогай Amikumu і дзяліцеся сваімі гісторыямі! Нам вельмі падабаецца дзяліцца гісторыямі паспяховых сустрэч з нашай супольнасцю. Адпраўляйце свае гісторыі разам з фотаздымкамі на электронную пошту info@amikumu.com.

Мы таксама вельмі ўдзячныя за любую дапамогу.

Калі ў вас ёсць ідэі або прапановы, калі ласка, напішыце нам на`help@amikumu.com <mailto:help@amikumu.com>`_.