Дапамога/Частыя пытанні

Агульныя

Што такое Amikumu?

Amikumu - гэта праграма, якая дапамагае знайсці людзей паблізу, каб паразмаўляць на любой мове. Напрыклад, падчас вакацый, выкарыстоўвайце Amikumu, каб папрактыкавацца з носьбітамі іспанскай, французскай або любой іншай мовы.

Магчымасці

Як працуе Amikumu?

  1. Стварыце ўліковы запіс або ўвайдзіце праз Facebook.

  2. Выберыце мовы і азначце ўзровень іх валодання. База змяшчае больш за 7 000 моў (уключаючы больш за 100 жэставых моў).

  3. Напішыце пажаданае імя і апісанне для кожнай мовы на якой вы размаўляеце.

  4. Адфільтруйце спіс са 100 людзей, якія знаходзяцца паблізу, каб паразмаўляць на пажаданай мове(-ах).

  5. Звяжыцеся з іншымі людзьмі і арганізуйце сустрэчу!

Ці з'яўляецца праграма бясплатнай?

Так, цалкам.

На якіх платформах працуе Amikumu?

У цяперашні час Amikumu можна ўсталяваць на Android (версія 4.0.3 і больш новая) і iOS 9.1 (iPhone 4S, iPad 2+).

Бяспека

Ці заўсёды астатнія могуць бачыць маё дакладнае месцазнаходжанне?

Ваша прыватнасць і бяспека з'яўляюцца прыярытэтнымі для нас таму, Amikumu не захоўвае і не паказвае ваша дакладнае месцазнаходжанне.

Як пераканацца ў тым, што непажаданыя людзі не звяжуцца са мной?

На жаль, такая магчымасць адсутнічае, але Amikumu мае функцыю блакавання карыстальніка. Пасля таго, як вы заблакуеце карыстальніка, ён больш ніколі не зможа звязацца з вамі і назаўсёды знікне з вашага спісу кантактаў.

Супольнасць

Ці адкрыты зыходны код праграмы Amikumu для астатніх?

Распрацоўшчыкі Amikumu прыхільна ставяцца да праграм з адкрытым зыходным кодам. На жаль, адкрыты зыходны код у цяперашні час не пасуе нашай арганізацыі. З цягам часу, мы паразважаем над тым, каб адкрыць зыходны код праграмы любому ахвотнаму, калі мы дакладна будзем упэўненыя ў правільнасці свайго рашэння.

Ці магу я дапамагчы з перакладам Amikumu?

Так, вядома! Вы можаце дапамагчы з перакладам Amikumu`на беларускую мову <https://traduk.amikumu.com/engage/amikumu/be>`_.

Што азначае слова Amikumu?

З мовы эсперанта слова Amikumu перакладаецца, як "камунікаваць з сябрамі".

Як можна дапамагчы?

Мы вітаем вашы водгукі. Далучайцеся да нашай рассылкі, або сачыце за намі праз сацыяльныя сеткі FacebookTwitter і  `УКантакце, <https://vk.com/amikumu>`_каб ведаць апошнія нашы навіны.

Калі ў вас засталіся пытанні, то вы можаце адправіць нам ліст на  help@amikumu.com